Знаёмы абрабаваў знаёмага з інтэрнэту, у яго выявілі цэлы арсенал зброі
Ноччу на лінію 102 звярнуўся 26‑гадовы мінчук: знаёмы яму ў твар мужчына, пагражаючы прадметам, падобным да пісталета, забраў у яго дзве тысячы даляраў і ўцёк.
На месца здарэння выехалі міліцыянеры, паведамляе «Міліцыя Мінска».
Высветлілася, што мужчыны перыядычна размаўлялі ў інтэрнэце, а напярэдадні суразмоўца прапанаваў сустрэцца. Пацярпелы прыехаў на аўтамабілі, у салоне якога знаходзіліся грошы ад продажу іншай машыны. Фігурант сеў на пасажырскае сядзенне, дастаў зброю і запатрабаваў аддаць грошы.
З дапамогай Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, а таксама падчас адпрацоўкі жылога сектара аператыўнікі супольна з участковымі вызначылі 38‑гадовага жыхара Мінскай вобласці.
Пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПа мужчыну затрымалі.
У яго канфіскавалі незарэгістраваны пісталет Beretta, пнеўматычную вінтоўку і боепрыпасы. Некалькі гадоў таму ён набыў зброю за мяжой праз інтэрнэт.
Частку скрадзеных грошай затрыманы паспеў патраціць астатнія ўдалося вярнуць.
Следчыя распачалі крымінальную справу.