БЕЛ Ł РУС

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення

12.11.2026 / 10:21

Nashaniva.com

Былога падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча асудзілі на 10 гадоў.

Аляксей Храловіч. Скрыншот АНТ

Па звестках праваабаронцаў «Вясны», у Магілёве нядаўна разгледзелі новую крымінальную справу супраць Аляксея — паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы). Суд дадаў яму да 10 гадоў пазбаўлення волі яшчэ адзін год зняволення.

Аляксея Храловіча затрымалі 15 сакавіка 2021 года. У Мінскім гарадскім судзе 30 сакавіка 2022 года яго асудзілі да 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу сумай 500 базавых адзінак па ч. 2 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Таксама ён быў пазбаўлены вайсковага звання «падпалкоўнік».

Храловіч меў дачыненне да перадачы стваральніку тэлеграм-канала Nexta Cцяпану Пуцілу ў лістападзе 2020 аўдыя размоў прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант з рознымі службовымі асобамі. Менавіта ў гэтых запісах вялася размова пра абставіны гібелі Рамана Бандарэнкі, якая адбылася роўна шэсць гадоў таму.

У кастрычніку 2023 года ў Наваполацку прайшоў суд па замене Аляксею рэжыму ўтрымання. Паводле пастановы суддзі Таццяны Хрыпач палітвязня перавялі на турэмны рэжым у Магілёў, дзе пазней супраць яго завялі крымінальную справу паводле арт. 411 КК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула