У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі
Прыкры выпадак здарыўся ўчора, 11 лістапада. Макрон адразу падышоў да жаўнера, каб праверыць стан.
Скрыншот відэа Reuters
Член французскай ганаровай варты страціў прытомнасць у сераду, 11 лістапада, падчас афіцыйнай цырымоніі сустрэчы прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам яго славацкага калегі Петэра Пелегрыні ў Елісейскім палацы ў Парыжы.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон адразу падышоў да вайскоўца, каб праверыць яго стан. Пазней члена ганаровай варты вынеслі з месца правядзення цырымоніі, а Макрон прывітаў Пелегрыні, які якурат прыбыў у палац.
Прычыны інцыдэнту і інфармацыя пра стан здароўя вайскоўца пакуль не раскрываюцца.