«Белавія» аднаўляе палёты ў Катар
Вяртанне праграмы — 29 студзеня.
Фота: Getty Images
«Белавія» аднаўляе чартарныя рэйсы ў Катар. Пачатак праграмы Мінск — Доха — Мінск запланаваны на 29 студзеня 2027 года.
Вылеты будуць ажыццяўляцца кожныя 10—11 начэй.
Набыць білеты можна толькі ў з турам. Усе падрабязнасці — у кансалідатара рэйса, тураператара «Інтэрсіці».
Палётная праграма па маршруце Мінск — Доха — Мінск ахоплівае перыяд з канца студзеня да канца кастрычніка 2027 года. Працягласць тураў складае ад 9 да 12 начэй у залежнасці ад абранай даты вылету, паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.
Зімова-вясновы перыяд (вылеты па панядзелках і пятніцах):
29 студзеня, 8 лютага, 19 лютага, 1 сакавіка, 12 сакавіка, 22 сакавіка.
Вяснова-восеньскі перыяд (вылеты па панядзелках і суботах):
3 красавіка, 12 красавіка, 24 красавіка, 3 мая, 15 мая, 24 мая, 5 чэрвеня, 14 чэрвеня, 26 чэрвеня, 5 ліпеня, 17 ліпеня, 26 ліпеня, 7 жніўня, 16 жніўня, 28 жніўня, 6 верасня, 18 верасня, 27 верасня, 9 кастрычніка, 18 кастрычніка, 30 кастрычніка.