БЕЛ Ł РУС

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА

12.11.2026 / 11:57

Nashaniva.com

Выбух адбыўся сёння каля 7‑й гадзіны раніцы ў мікрараёне Славянка ў Шушарах.

У выніку выбуху аўтамабіля на Калпінскай шашы ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА Дзмітрый Лабодзін, паведаміла выданне 78.ru. Пазней гэтую інфармацыю выданне выдаліла са сваёй публікацыі.

Згодна з данымі сайтаў «Кніга катаў» і «Камандзіры правалу», пасаду штурмана 6‑й арміі ВПС і СПА займаў палкоўнік Дзмітрый Лабодзін. Дом, у якім ён зарэгістраваны, знаходзіцца за 400 метраў ад месца выбуху. Пра гэта сведчаць даныя выцекаў, з якімі азнаёмілася «Агенцтва».

Выбух адбыўся сёння каля 7‑й гадзіны раніцы ў мікрараёне Славянка ў Шушарах.

Пад выбуховую хвалю трапіў аўтобус з 30—40 пасажырамі, у якім выбіла дзве шыбіны. Людзі, якія знаходзіліся ў аўтобусе, не пацярпелі.

«Агенцтву» не ўдалося дазваніцца да Лабодзіна — на званок ніхто не адказаў. Жонка Лабодзіна адказала на званок, але перапыніла размову. Паўторны званок жонка вайскоўца адхіліла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула