Экс-зорка зборнай Англіі Уэйн Руні здымецца ў рэаліці-шоу на выжыванне ў аўстралійскіх джунглях
Два гады таму яго жонка заняла ў шоу другое месца.
Фота: інстаграм Уэйна Руні
Былы футбаліст зборнай Англіі і «Манчэстэр Юнайтэд» Уэйн Руні ўвайшоў у лік удзельнікаў рэаліці-шоу I’m A Celebrity… Get Me Out Of Here!
Праграма з'яўляецца брытанскай версіяй рэаліці-шоу на выжыванне з удзелам знакамітасцяў, якім давядзецца адправіцца ў аўстралійскія джунглі, піша The Mirror.
Уэйн ужо прыляцеў у Аўстралію.
Кампанію Руні складуць зоркі брытанскага інтэрнэту і тэлебачання. У 2024 годзе жонка былога футбаліста Колін заняла другое месца ў гэтым шоу.
«Калі ўжо ўдзельнічаць, то хочацца перамагчы. Колін ужо паспрабавала свае сілы і заняла другое месца, таму я тут, каб вярнуць гэты тытул у сям'ю Руні. Мяне ўжо тройчы запісвалі на скачок з самалёта, але я ні разу нават не дабраўся да яго. Я таксама не люблю змей і ўсё, што водзіцца ў вадзе. Я наогул не заходжу ў мора», — сказаў Руні.