Фірмовую краму магілёўскага мясакамбіната ў Мінску ўрачыста адкрывалі з удзелам ганаровай варты, святара і Карпянкова ФОТАФАКТ
Гэта ўжо трэцяя крама ў Мінску.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел камандуючы ўнутранымі войскамі генерал-маёр Мікалай Карпянкоў і генеральны дырэктар ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» Аляксандр Мілюцін, паведаміў Магілёўскі мясакамбінат у сваім інстаграме.
Для першых наведнікаў арганізавалі маштабную прэзентацыю і дэгустацыю прадукцыі.
Гендырэктар — злева, Карпянкоў — справа