БЕЛ Ł РУС

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

12.11.2026 / 12:53

Nashaniva.com

Новая спадарожніца Лукашэнкі Алія Кароткая з’явілася на конкурсе ў чорна-белым паласатым камплекце. Убор стварыла яе мама — дызайнерка і заснавальніца брэнда Kiali. У каментарах жартуюць пра турму і патрабуюць свабоду зебрам.

Фота з інстаграма Аліі Кароткай 

Беларуска ўдзельнічае ў конкурсе «Міс Сусвет», які цяпер праходзіць у Пуэрта-Рыка. Пераможцу назавуць 24 лістапада, але адзін з вобразаў Кароткай ужо выклікаў абмеркаванне ў сацсетках.

«Сёння я ў вобразе, які стварыла мая мама. А таксама 99% вобразаў, прадстаўленых мной на конкурсе, — гэта тыя, якія стварыла мая мама! Адчуваю, што яе вобразы прынясуць мне ўдачу», — напісала Кароткая ў інстаграме.

Але каментатары не ацанілі мамін касцюм:

«Свабоду зебрам у Афрыцы!»

«У духу Бітлджуса».

«Гэта касцюм для Хэлаўіна».

«Як быццам толькі што выйшла з турмы», — пішуць яны.

Асобную ўвагу прыцягнула шапачка: яе таксама параўналі з галаўным уборам зняволеных. «Міс папраўленчая ўстанова», — назвалі Кароткую.

Мама Аліі — дызайнерка Дыяна Кароткая. У 2025 годзе яна стварыла брэнд Kiali.

У маміным адзенні Алія з’яўлялася і на мерапрыемствах з удзелам Лукашэнкі — яна ўваходзіць у кола дзяўчат, якія суправаджаюць яго. Кароткая рэгулярна з’яўляецца на прыёмах і балах Лукашэнкі, падтрымлівае яго хакейную каманду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула