БЕЛ Ł РУС

Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ

12.11.2026 / 15:16

Nashaniva.com

7 з 18 чалавек на стэндзе вышуку ў Лагойскім раёне — тыя, каго хочуць пакараць па палітычных матывах.

Гісторык Алесь Пашкевіч паказаў у фэйсбуку, як выглядае стэнд вышуку ў міліцыі Лагойскага раёна. На ім 18 чалавек.

Адзін з тых, каго расшуквае міліцыя за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», сам Алесь Пашкевіч. Апроч яго, на стэндзе яшчэ шэсць чалавек, каго пераследуюць па палітычных прычынах. Агулам гэта 39%.

Гэта Дар'я Рублеўская і каліновец Дзяніс Урбановіч, якіх шукаюць за сувязь з «экстрэмісцкімі фармаваннямі», а таксама Канстанцін Шышко, Алена Кніга і Аляксандр Лагуноўскі па артыкуле за ўдзел у пратэстах. Таксама ў вышуку Вольга Сінялёва. Гэта дзяўчына, якую судзілі па незвычайным артыкуле «парушэнне роўнасці грамадзян» — за тое, што не здала кватэру супрацоўніцы пракуратуры.

За ўхіленне ад выплатаў на ўтрыманне дзяцей шукаюць семярых чалавек. Гэта Дзмітрый Драгун, Уладзімір Зелянко, Арсеній Мядзведзеў, Кацярына Лапіцкая, Дзмітрый Машароўскі, Святлана Башура і Сяргей Пратасоўскі (у яго сярод абвінавачванняў і аліменты, і крадзеж).

Якія артыкулы ў астатніх? 

Максіма Ляцягу падазраюць у раскраданні шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры), Вадзім Баркоўскі праходзіць па ч. 1 арт. 328 КК (незаконны абарот наркотыкаў). 

Яшчэ двух хочуць асудзіць за ўхіленне ад прызыву. Гэта Уладзіслаў Ціханкоў і Ігнат Войтаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула