Украінскія дроны зноў дабраліся да Омска ў Сібіры
Адлегласць ад мяжы з Украінай складае 2500 кіламетраў.
11 лістапада падраздзяленні Deep Strike Сіл спецыяльных аперацый Украіны (ССА) трэцім разам нанеслі ўдар па Омскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Расіі. Беспілотнікі ССА пераадолелі амаль 3000 км і дасягнулі сваёй цэлі, паведамляе «Украінская праўда».
Омскі НПЗ — найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы завод Расіі. Ён уваходзіць у структуру «Газпрам нафты» і перапрацоўвае больш за 21 мільён тон нафты за год. Прадпрыемства вырабляе бензін, дызельнае і авіяцыйнае паліва, а таксама прадукцыю нафтахіміі.
Адзначаецца, што завод размешчаны амаль за 2500 км ад мяжы Украіны. Гэта самы аддалены НПЗ Расіі, па якім наносілі ўдары ўкраінскія беспілотнікі.
Упершыню ССА нанеслі ўдар па Омскім НПЗ 6 ліпеня. Пасля той атакі завод цалкам спыніў перапрацоўку нафты і быў выведзены ў рамонт. Другі раз прадпрыемства было атакаванае 8 кастрычніка.