БЕЛ Ł РУС

Пуцін: Замежныя войскі ва Украіне будуць законнымі цэлямі для расійскіх вайскоўцаў

12.11.2026 / 15:53

Nashaniva.com

У Маскве праходзіць сустрэча прэзідэнта Расіі з прадстаўнікамі Трампа Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам. Пуцін падчас сустрэчы зрабіў некалькі заяў.

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

Ён заявіў, што верагодная прысутнасць замежных войскаў ва Украіне будзе пагрозай нацыянальнай бяспецы Расіі.

«Масква з самага пачатку заяўляла, што для яе гэта непрымальна. Замежныя войскі ва Украіне будуць законнымі цэлямі для расійскіх вайскоўцаў», — заявіў Пуцін.

Таксама прэзідэнт РФ сказаў, што для Расіі існуе толькі адна лінія размежавання з Украінай — дзяржаўная мяжа.

«Расія ведае, што ўкраінцы падымаюць тэму «шэрых зон», — адзначыў ён.

Таксама ён прапанаваў арганізаваць яшчэ адну гуманітарную місію накшталт Алешак, гэтым разам у Канстанцінаўцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула