Мегатоп упершыню выпусціў абутковы адвент-каляндар
Сетка абутковых крам «Мегатоп» паведаміла ў сацсетках пра выпуск «першага ў гісторыі абутковага адвент-календара». У ім 8 пазіцый.
Скрыншот з відэа
На прыкладзеным роліку адвент-каляндар распакоўваюць. У яго склад уваходзяць белыя кроксы, розныя віды шкарпэтак і бірулек, а таксама розныя прычындалы для кроксаў.
Каштуе адвент-каляндар ад Мегатопа 79,95 рублёў, набыць яго можна ў фірмовых крамах па ўсёй краіне.
Чытайце таксама:
Навагодняя шкатулка «Камунаркі» выклікала ажыятаж у сацсетках
У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ
У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў