БЕЛ Ł РУС

У Мінску п'яная цяжарная жанчына выкінула з 9‑га паверха кошку. Перад гэтым яна заступалася за сабаку

12.11.2026 / 20:15

Nashaniva.com

У Мінску суд вынес прысуд 37‑гадовай жанчыне, якая ў стане алкагольнага ап’янення выкінула кошку з акна дзявятага паверха. Жывёліна загінула ад шматлікіх траўмаў. Пра здарэнне паведаміла пракуратура Ленінскага раёна Мінска.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Інцыдэнт адбыўся летам 2026 года. Цяжарная мінчанка распівала спіртное разам з бацькам свайго сужыцеля. Паміж імі ўзнікла сварка: мужчына выказаў незадаволенасць тым, што жанчына трымае ў ягоным доме сабаку.

У адказ яна абвінаваціла гаспадара ў дрэнным абыходжанні з кошкай: паводле яе слоў, ён не карміў жывёлу і ўтрымліваў яе ў неналежных умовах. Падчас канфлікту мужчына прыгразіў выкінуць сабаку. Жанчына не ўспрыняла пагрозу сур’ёзна, але, убачыўшы на балконе кошку, якая сядзела на падаконніку каля адчыненага акна, з помсты скінула яе ўніз. Пра тое, што здарылася, яна паведаміла гаспадару жывёлы.

Падчас судовага разбору абвінавачаная цалкам прызнала сваю віну і раскаялася. З улікам доказаў, прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам, суд Ленінскага раёна Мінска вынес ёй абвінаваўчы прысуд.

На падставе часткі 1 артыкула 339‑1 Крымінальнага кодэкса жанчыне прызначылі абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год.

З 1 студзеня 2025 года ў Беларусі дзейнічае закон «Аб адказным абыходжанні з жывёламі». Паводле яго 15‑га артыкула, жорсткае абыходжанне з жывёламі забароненае.

Чытайце таксама:

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

У Беларусі звычайная кошка бараніла гаспадыню ад вялікага сабакі ВІДЭА

Пад Мінскам кошка знікла падчас урагану і вярнулася праз тры дні

Нейкая бессардэчная жанчына падкінула чамадан з кошкай і кацянятамі на ганак у мінскім пад'ездзе

Каментары да артыкула