Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак
У былога кіраўніка Nvidia Джэнсэна Хуанга знайшлася ўжо трэцяя меркаваная палюбоўніца. Гэтым разам гаворка ідзе пра супрацоўніцу кампаніі. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на свае крыніцы, але імя жанчыны пакуль не называецца.
Джэнсэн Хуанг. Фота: AP Photo / Markus Schreiber
Скандал вакол асабістага жыцця Хуанга пачаўся пасля з'яўлення паведамленняў пра яго сувязь з бізнэсвумен Эліс Хуанг. Амерыканскія спецслужбы падазраюць яе ў супрацоўніцтве з кітайскай разведкай і магчымым садзейнічанні пастаўкам амерыканскіх чыпаў у Кітай у абыход абмежаванняў. Пазней стала вядома і пра раман кіраўніка Nvidia з Кімберлі Паўэл, віцэ-прэзідэнткай кампаніі па пытаннях аховы здароўя, якая знаходзілася ў яго падначаленні.
На фоне скандалу рада дырэктараў Nvidia пачала расследаванне. Сам Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы, і папрасіў прабачэння перад сям'ёй і супрацоўнікамі. У выніку ён пакінуў пасады генеральнага дырэктара, прэзідэнта і члена рады дырэктараў кампаніі. Часова кіраваць Nvidia будзе фінансавая дырэктарка Калет Крэс.
Скандал ужо адбіўся на акцыях вытворцы чыпаў: іх кошт рэзка знізіўся. У сацыяльных сетках тым часам жартавалі, што інвестары чакаюць чарговых навін пра палюбоўніц Хуанга, каб набыць акцыі пасля падзення. Трэцяя гісторыя не прымусіла сябе доўга чакаць.
Чытайце таксама:
Джэнсэн Хуанг пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Nvidia
Муж меркаванай кітайскай шпіёнкі Эліс Хуанг сам пазнаёміў яе з кіраўніком Nvidia
Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай
Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia