БЕЛ Ł РУС

Жыхар Заслаўя некалькі дзён не выходзіў на сувязь: ён падавіўся кавалкам мяса і памёр

13.11.2026 / 10:14

Nashaniva.com

Гэты выпадак адбыўся яшчэ ў жніўні. У Заслаўі жанчына знайшла суседа без прытомнасці на кухні яго кватэры.

Фота: LookByMedia

Мужчына некалькі дзён не выходзіў на сувязь, таму яна вырашыла яго наведаць. Медыкі, якія прыехалі на месца, канстатавалі смерць гаспадара кватэры, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Жанчына змагла трапіць у кватэру дзякуючы запасному ключу, які сусед раней пакінуў ёй на ўсялякі выпадак. На месца выклікалі следча-аператыўную групу. Падчас вонкавага агляду цела судовы эксперт не выявіў бачных цялесных пашкоджанняў.

Судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што мужчына памёр ад механічнай асфіксіі: яго дыхальныя шляхі перакрыў кавалак мяса. Акрамя таго, у крыві загінулага выявілі 2,6 праміле алкаголю.

Мужчыне было 55 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула