БЕЛ Ł РУС

Нарвегія мае намер высылаць беларускіх спартсменаў, якія прыязджаюць на спаборніцтвы

13.11.2026 / 10:53

Nashaniva.com

Улады Нарвегіі маюць намер высылаць беларускіх і расійскіх спартсменаў, якія прыбываюць у краіну для ўдзелу ў спаборніцтвах. З 4 па 6 снежня ў Транхейме пройдзе этап Кубка свету па лыжных гонках.

«Міністэрства юстыцыі і грамадскай бяспекі даручыць Упраўленню па справах іміграцыі і паліцыі высылаць расійскіх і беларускіх прафесійных спартсменаў, а таксама персанал, які іх суправаджае, калі яны прыбываюць у Нарвегію для ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах. Змены ўступяць у сілу ў бліжэйшы час», — гаворыцца ў прэс-рэлізе, апублікаваным на сайце ўрада Нарвегіі.

З 4 па 6 снежня ў Транхейме пройдзе этап Кубка свету па лыжных гонках.

Раней паведамлялася, што 46 беларускіх спартсменаў атрымалі нейтральны статус Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і снаўборду і могуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, сярод іх 23 лыжнікаў: Усевалад Аксёнаў, Аляксандр Аксёнаў, Марыя Белапухава, Кірыл Буевіч, Мілана Быкоўская, Ірына Краўцова, Ганна Каралёва, Ягор Кароткін, Кацярына Касачова, Анастасія Халадзінская ды інш. Значыць, яны могуць браць удзел у міжнародных спаборніцтвах.

Чытайце таксама:

Амаль паўсотня беларускіх спартоўцаў зімовых відаў атрымалі нейтральны статус

Каментары да артыкула