У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава
Машына выбухнула сёння на вуліцы Кіраваградскай у расійскай сталіцы.
Паводле інфармацыі Shot, аўтамабіль належыць прэс-сакратару былога прэм'ер-міністра Украіны, збеглага пасля Еўрамайдану ў 2014 годзе Мікалая Азарава Сяргею Заваротнаму.
Чорны Toyota Fortuner праехаў каля 200 метраў па вуліцы Кіраваградскай пасля выезду з двара. Уседарожнік зарэгістраваны на кандыдата гістарычных навук Сяргея Заваротнага.
Ён зараз знаходзіцца ў цяжкім стане, яго завезлі ў бальніцу, хоць ён самастойна выбраўся з аўтамабіля, піша Mash.
Відавочцы пачулі гучны выбух, убачылі дэфармаваны аўтамабіль, кінуліся на дапамогу пацярпеламу і выклікалі хуткую дапамогу.
Зараз Сяргей Заваротны займае пасаду дырэктара цэнтра інфармацыйных тэхналогій Прыморскага дзяржаўнага аграрна-тэхналагічнага ўніверсітэта.
У суаўтарстве з Аляксеем Берднікавым ён напісаў кнігу «Януковіч здаў. Дзярждэп прыняў. Як Расія страціла Украіну. Нататкі дарадцы Мікалая Азарава».