У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек
Цела 60‑гадовага мужчыны з Параф’янава знайшлі ў камеры ізалятара часовага ўтрымання.
Докшыцы. Фота: Sb.by
«Нашай Ніве» стала вядома пра трагічны інцыдэнт, які адбыўся некалькі дзён таму ў будынку докшыцкай міліцыі. У камеру мясцовага ізалятара часовага ўтрымання пасадзілі мужчыну — і ў тую ж ноч ён, як мяркуецца, павесіўся на ўласных штанах.
Па непацверджанай інфармацыі, гаворка ідзе 60‑гадовага вяскоўца з Параф’янава.
Пакуль незразумела, ён быў затрыманы па крымінальнай ці па адміністратыўнай справе.
Начальнік Докшыцкага РАУСа падпалкоўнік Дзмітрый Курыленка заняў пасаду толькі 2 лістапада 2026 года. Трагедыя адбылася менш чым праз два тыдні пасля яго прызначэння.