БЕЛ Ł РУС

Крэмль заявіў пра гатоўнасць да дыялогу з Еўропай

13.11.2026 / 14:06

Nashaniva.com

Расія ніколі не адмаўлялася ад кантактаў з Еўропай і гатовая да дыялогу, калі «хтосьці будзе ўпаўнаважаны размаўляць і будзе такое жаданне», заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Калі ў еўрапейцаў сапраўды ёсць той, хто ўпаўнаважаны весці перамовы, і ёсць жаданне, то, вядома, мы будзем гатовыя з імі размаўляць. Пасля таго як мы зразумеем іх сапраўдныя намеры і гатоўнасць спрыяць мірнаму працэсу, можна будзе прымаць рашэнне аб правядзенні дыялогу па ўкраінскім пытанні ў пашыраным фармаце», — сказаў Пяскоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула