БЕЛ Ł РУС

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

13.11.2026 / 14:24

Nashaniva.com

У Гродзенскай універсітэцкай клініцы правялі першыя аперацыі з выкарыстаннем радыёчастотнай абляцыі. Новы метад дазваляе закрыць пашыраныя вены без традыцыйнага хірургічнага выдалення, паведаміла галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама.

Падчас працэдуры на ўнутраную абалонку вены ўздзейнічаюць радыёчастотнай энергіяй. Пад уздзеяннем цяпла яе сценкі змыкаюцца, і крывацёк па гэтай вене спыняецца.

Паводле медыкаў, такі спосаб менш траўматычны, не патрабуе разрэзаў і накладання швоў. Ён таксама дазваляе скараціць працягласць аперацыі і аднаўлення пасля яе, каб пацыенты хутчэй вярталіся да звыклага жыцця.

Першыя аперацыі правяла брыгада ў складзе загадчыка сасудзістага аддзялення Паўла Гарачава і сасудзістых хірургаў Кірыла Лапіцкага, Антона Скерся і Ягора Шостака.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула