Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі
Ідэя распрацаваць схему метро з'явілася ў Мацвея Байко падчас наведвання Гомеля.
Ілюстрацынае фота: Lookby.Media
Атмасфера горада падалася маладому чалавеку прыдатнай для стварэння метрапалітэна. Але магчымасць пабудаваць класічнае падземнае метро ў Гомелі сур'ёзна ніколі не разглядалася, пішуць «Гомельскія ведамасці».
У савецкія часы згодна з нарматывамі, прэтэндаваць на падземку можа толькі горад-мільённік. Абласны цэнтр не дацягвае да гэтай лічбы прыкладна ўдвая.
Аднак мясцовыя жыхары, сцвярджае аўтар канцэпцыі, не адмаўляюцца ад такой ідэі. Іх спадзяванні і сталі адпраўным пунктам для эксперыменту.
Дзве лініі і 17 станцый — так магло б выглядаць падземнае метро Гомеля.