БЕЛ Ł РУС

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў

13.11.2026 / 15:04

Nashaniva.com

Цэны рэгулярна здзіўляюць беларусаў. Але на некаторых прылаўках можна сустрэць і зусім неверагодныя цэннікі, піша Tochka.by.

Так, у адным з гандлёвых пунктаў можна набыць беларускія агуркі па 30 рублёў за кілаграм.

Хоць сезон ужо скончыўся, такі фермерскі прадукт сапраўды прыцягвае ўвагу.

«Дзе вы яшчэ такія знойдзеце!? Гэта мае агуркі. Я сама іх вырасціла!» — з гонарам распавяла прадавачка.

Дарэчы, на суседнім прылаўку падобны адборны «Раднічок» каштуе 12—17 рублёў за кілаграм.

Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што агуркоў у гэтым сезоне ўжо стала менш. Але на рынку можна знайсці варыянты і па 3—9 рублёў за кілаграм.

А ў некаторых месцах былі і дарагія памідоры. Самы «неверагодны» кошт — на імпартныя з Узбекістана.

Яны салодкія і грунтавыя. За іх просяць ажно 55 рублёў за кілаграм.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула