БЕЛ Ł РУС

Працягваюцца абмежаванні ў працы Starshield на фронце. Зяленскі даручыў узмацніць кантакт з ЗША

13.11.2026 / 16:01

Nashaniva.com

Уладзімір Зяленскі канстатуе, што амерыканскі бок не даў выразных тлумачэнняў наконт прычын абмежавання працы Starshield на фронце, піша «Украінская праўда».

Тэрмінал Starlink. Фота ілюстрацыйнае

Са слоў Зяленскага, міністр абароны і галоўнакамандуючы УСУ далажылі адносна камунікацыі з амерыканскім бокам наконт пытання пра хуткасць Starshield.

Украінскія ўлады канстатуюць: на жаль, уздоўж усёй лініі фронту і на часова акупаванай тэрыторыі Украіны захоўваецца абмежаванне хуткасці для Сіл абароны на ўзроўні 161 кіламетр за гадзіну, якое робіць немагчымым, у прыватнасці, прымяненне перахопнікаў супраць рэактыўных «Шахедаў».

«Выразных тлумачэнняў дагэтуль няма. Даручыў МЗС Украіны і міністру абароны Украіны больш актыўна кантактаваць з Дзярждэпам, Пентагонам і кампаніяй SpaceX для атрымання тлумачэнняў і выпраўлення сітуацыі», — сказаў Зяленскі.

Паводле даных крыніц «УП» у Міністэрстве абароны, па стане на 13 лістапада спецыялісты Міністэрства абароны і УСУ фіксуюць абмежаванні ў 161 км/г над усёй часова акупаванай тэрыторыяй Украіны. Пры гэтым абмежаванні на тэрыторыі, падкантрольнай Украіне, не зафіксаваныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула