У цэнтры Мінска аўтамабіліст праігнараваў патрабаванні сігналаў святлафора і заехаў у слуп
Здарэнне адбылося сёння днём на Нямізе
Кіроўца Hongqi выехаў на скрыжаванне са з'ездам з праспекта Пераможцаў на дазваляльны сігнал дадатковай секцыі святлафора пры асноўным чырвоным сігнале, не прапусціў BYD.
У выніку ён здзейсніў з ім сутыкненне і заехаў у асвятляльную мачту.
Кіроўцы і пасажыры транспартных сродкаў у медыцынскай дапамозе не мелі патрэбы.