БЕЛ Ł РУС

Жыхар Лепеля атрымаў СМС і неўзабаве страціў 75 тысяч рублёў

13.11.2026 / 16:12

Nashaniva.com

23‑гадовы жыхар Лепеля стаў ахвярай махляроў і страціў больш за 75 тысяч рублёў. Для гэтага зламыснікі выкарысталі схему з паведамленнем нібыта ад мабільнага аператара, пасля чаго прымусілі маладога чалавека аддаць уласныя ашчаджэнні, узяць крэдыт і забраць грошы ў бацькоў, піша прэс-служба МУС.

Скрыншот з відэа

Як паведамілі ў ГУУС Мінска, спачатку хлопец атрымаў SMS з просьбай абнавіць асабістыя звесткі для падаўжэння дамовы на мабільную сувязь. Неўзабаве яму патэлефанавалі людзі, якія прадставіліся супрацоўнікамі аператара, і прапанавалі вырашыць пытанне па тэлефоне. Для гэтага яны папрасілі назваць код з SMS.

Пазней з ім звязаліся праз Viber. Невядомыя заявілі, што асабістыя звесткі маладога чалавека трапілі да махляроў, якія нібыта здзяйсняюць злачынствы ад яго імя. Яго напалохалі магчымай крымінальнай адказнасцю і пераканалі тэрмінова «задэклараваць» усе зберажэнні.

Хлопец сабраў наяўныя грошы, зняў сродкі з рахунку і паехаў у Мінск, дзе пакінуў іх у названым махлярамі месцы. Аднак на гэтым патрабаванні не скончыліся: яго прымусілі аформіць крэдыт і забраць назапашаныя грошы бацькоў. Іх ён таксама адвёз у сталіцу і перадаў зламыснікам.

Пасля гэтага махляры пачалі пераводзіць на яго банкаўскую картку грошы, атрыманыя злачынным шляхам. Паводле іх указанняў, малады чалавек здымаў наяўныя ў банкаматах і развозіў іх па розных адрасах Мінска, пакідаючы скруткі каля прыпынкаў грамадскага транспарту.

Западозрыў падман ён толькі тады, калі зламыснікі запатрабавалі здаць сямейныя залатыя ўпрыгажэнні ў ламбард. У выніку жыхар Лепеля перадаў ім больш за 75 тысяч рублёў у эквіваленце.

Чытайце таксама:

Махляры напалохалі беларускую дзяўчынку вайсковымі дронамі

Махляры пачалі дурыць людзей лістамі на афіцыйных бланках

13‑гадовая мінчанка стала кур'ерам махляроў: за дзень на таксі аб'ехала некалькі адрасоў

Каментары да артыкула