БЕЛ Ł РУС

З Мінска ў Маладзечна пусцяць штодзённыя паскораныя цягнікі

13.11.2026 / 17:31

Nashaniva.com

З 21 лістапада Беларуская чыгунка ўводзіць штодзённыя паскораныя цягнікі № 7041/7042 на маршруце Мінск — Маладзечна — Мінск. Яны будуць курсіраваць да 12 снежня. Раней такія электрацягнікі з'яўляліся ў раскладзе толькі ў асобныя дні.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Цягнік № 7041 будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 11:55 і прыбываць у Маладзечна ў 13:27. У зваротным напрамку цягнік № 7042 будзе выязджаць з Маладзечна ў 14:03 і прыбываць у Мінск у 15:29.

Акрамя таго, з 23 лістапада да 12 снежня на гэтым жа маршруце будуць штодня курсіраваць рэгіянальныя цягнікі эканомкласа № 6111/6126. З Мінска яны будуць адпраўляцца ў 8:05, а з Маладзечна ў зваротным напрамку — у 15:58.

На Беларускай чыгунцы адзначылі, што дадатковыя рэйсы павінны зрабіць паездкі больш хуткімі і зручнымі, а таксама палепшыць транспартную даступнасць. Падрабязны расклад можна паглядзець на сайце перавозчыка, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» або даведацца ў кантакт-цэнтры па кароткім нумары 105.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула