У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу
Аварыя здарылася 13 лістапада каля 15‑й гадзіны на 306‑м кіламетры аўтадарогі М-10 «Мяжа Расійскай Федэрацыі — Гомель — Кобрын», паведамляе прэс-служба МУС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 27‑гадовы кіроўца грузавіка Iveco падчас абгону выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з маршруткай, якая рухалася па маршруце «Мінск — Петрыкаў».
У мікрааўтобусе знаходзіліся 13 чалавек. Дзесяць з іх, у тым ліку трое дзяцей, даставілі ў бальніцу для абследавання.