Кніга Алега Мінкіна папоўніла серыю «Брукаванка»
Выданне кнігі «Мова, на якой я гаварыў…» Алега Мінкіна ў серыі беларускай паэзіі «Брукаванка» можна назваць своеасаблівым падсумаваннем і адначасова лагічным завяршэннем пэўнага этапу ў фармаванні гэтай кніжнай калекцыі, піша bellit.info.
Зборнік не проста папаўняе серыю яшчэ адным імем. Ён надае ёй дадатковае вымярэнне, бо Алег Мінкін для аўтараў «Брукаванкі» — не толькі прызнаны майстар, але і своеасаблівы прыжыццёвы класік, постаць, якая злучае розныя пакаленні беларускай паэзіі ХХ і ХХІ стагоддзяў.
Пры гэтым паэты, чые кнігі ўжо выйшлі ў серыі, зусім не абавязкова працягваюць мастацкія прынцыпы Мінкіна. Яны могуць захапляцца іншымі аўтарамі, адыходзіць ад традыцыйнай сілабатонікі, выбіраць уласныя эстэтычныя арыенціры і звяртацца да зусім іншых тэм.
Чытайце таксама:
У Бразіліі выйдзе першая кніга, перакладзеная непасрэдна з беларускай мовы
Перавыдаюць дзве кнігі Кастуся Тарасава
Уладзімір Някляеў паведаміў пра выхад самай найчаканай сваёй кнігі ў Польшчы