«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа
Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заклікаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа не прымаць нечаканых рашэнняў падчас магчымых перамоў з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным па пытанні Украіны. Чакаецца, што яны могуць адбыцца 18—19 лістапада на саміце Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва ў Кітаі, піша Deutsche Welle.
Фрыдрых Мерц. Фота: Paulo Nunes dos Santos/Bloomberg via Getty Images
Пра гэта Фрыдрых Мерц заявіў 13 лістапада падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ірландыі. Паводле яго слоў, некаторыя ўдзельнікі сустрэчы ў Дубліне асцерагаюцца, што новая сустрэча Трампа і Пуціна можа ператварыцца ў «другі Анкорыдж».
Так канцлер намякнуў на перамовы двух прэзідэнтаў на Алясцы ў жніўні 2025 года. Тады Пуцін абмяркоўваў з амерыканскім бокам у тым ліку магчымую адмову Украіны ад Данбаса, пры гэтым украінскія прадстаўнікі ў перамовах не ўдзельнічалі.
«Таму я хачу вельмі выразна данесці нашае пасланне да ЗША: калі ласка, без сюрпрызаў! Працягвайце дзейнічаць адной камандай з Еўропай і Украінай», — заявіў Мерц.
Канцлер Германіі таксама падкрэсліў, што будучыя перамовы з Расіяй не павінны засяроджвацца на абмеркаванні «новай архітэктуры бяспекі» ў Еўропе. На яго думку, галоўнае пытанне — у якіх умовах можна будзе гарантаваць бяспеку Украіны пасля дасягнення міру. Аднак спачатку, адзначыў ён, гэтага міру неабходна дамагчыся.
Чытайце таксама:
Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента
Пяскоў: Пуцін адкрыты да кантактаў з прадстаўнікамі Еўропы, у тым ліку з Мерцам
Ультыматум Мерца аб дапамозе Украіне ў абмен на бюджэт адхілілі чатыры краіны ЕС
Мерц заклікаў паскорыць уступленне Украіны і Малдовы ў Еўрасаюз