БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

13.11.2026 / 20:22

Nashaniva.com

Аварыя адбылася 13 лістапада каля 18:05 на 39‑м кіламетры аўтадарогі Р-28 «Мінск — Маладзечна — Нарач».

Аўтамабіль Volkswagen пад кіраваннем 56‑гадовага мужчыны рухаўся з Мінска ў бок Маладзечна, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з лесавозам МАЗ, якім кіраваў 41‑гадовы мужчына.

Пасля ўдару лесавоз выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтамабілем Ford пад кіраваннем 59‑гадовага кіроўцы. Затым МАЗ з'ехаў у кювет і перакуліўся.

Кіроўца Volkswagen атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, і памёр на месцы здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула