БЕЛ Ł РУС

Таксіста і былога ахоўніка «Еўраопта» з Баранавічаў абвінавачваюць па палітычным артыкуле

16.11.2026 / 10:00

Баляслаў Ліманоўскі

На 48‑гадовага Віталя Васільку з Баранавічаў завялі крымінальную справу за «заклікі да санкцый».

Віталь Васілько. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Віталю Васілько 48 гадоў, ён жыве ў Баранавічах. У 1997 годзе скончыў Ляхавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум (цяпер аграрны каледж), дзе атрымаў спецыяльнасць заатэхніка.

З 2011 па 2015 год Васілько працаваў ахоўнікам у мясцовай краме сеткі «Еўраопт», а пазней шукаў працу кіроўцам-ахоўнікам. Пазней зноўку працаваў ахоўнікам у краме.

Паводле даных з адкрытых крыніц, апошнім часам да затрымання Віталь працаваў кіроўцам таксі на белым Renault Logan.

Цяпер Віталя Васілько пераследуюць паводле артыкула 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «заклікі да санкцыяў або іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі». Дакладная сутнасць абвінавачанняў невядомая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула