БЕЛ Ł РУС

Еўрасаюз адправіць ад сябе на перамовы па Украіне цэлую каманду

13.11.2026 / 22:14

Nashaniva.com

Еўрасаюз на будучых перамовах па Украіне з удзелам Расіі і ЗША будзе прадстаўляць дэлегацыя, у якую ўвойдуць прадстаўнікі інстытутаў ЕС і некалькіх краін «кааліцыі ахвотных». Пра гэта заявіў старшыня Еўрапейскай рады Антоніу Кошта пасля нефармальнага саміту кіраўнікоў краін Еўрасаюза ў Дубліне.

Антоніу Кошта. Фота: AP Photo/Omar Havana

Паводле слоў еўрачыноўніка, еўрапейскую перамоўную каманду сфарміруюць з прадстаўнікоў інстытутаў ЕС, а таксама Францыі, Германіі, Італіі, Польшчы і Вялікабрытаніі.

Кошта падкрэсліў, што прынцыпы і пазіцыі Еўрасаюза на гэтых перамовах добра вядомыя і застаюцца нязменнымі. Еўрапейская каманда будзе дзейнічаць адзіным фронтам і цесна каардынаваць свае дзеянні з усімі краінамі — членамі ЕС.

Ён таксама адзначыў, што іншыя ўдзельнікі перамоў будуць прадстаўленыя ўласнымі камандамі.

Чытайце таксама:

«Я здолею распазнаць пасткі». Кая Калас прапанавала сябе на ролю перамоўніцы з Расіяй ад Еўропы

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі

Крэмль заявіў пра гатоўнасць да дыялогу з Еўропай

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента

Каментары да артыкула