БЕЛ Ł РУС

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

14.11.2026 / 09:57

Nashaniva.com

Шматдзетную Валерыю Чакаліну асудзілі за махлярства. Паміж яе прашэннем аб памілаванні і рашэннем Пуціна прайшло два дні.

Валерыя Чакаліна. Фота: Maksim Konstantinov / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін памілаваў блогерку Валерыю Чакаліну (Лерчак).

Валерыя Чакаліна ўваходзіла ў спіс расійскіх блогераў з самымі высокімі даходамі паводле Forbes, у яе было каля 10 мільёнаў падпісчыкаў у інстаграме. Дзяўчына пачала весці блог пасля нараджэння двайнят у 2016 годзе, публікуючы кантэнт пра сям'ю і здаровы лад жыцця. Чакаліна рэгулярна разыгрывала прызы сярод падпісчыкаў. Яна дарыла ім грошы, смартфоны, аўтамабілі і нават жыллё ў Маскве.

У 2023 годзе Лерчак разам з Арцёмам Чакаліным, з якім на той момант яна была ў шлюбе, абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і адмыванні грошай.

У лютым 2026 года блогерка нарадзіла чацвёртае дзіця, а ў сакавіку яе партнёр паведаміў, што ў яе дыягнаставалі анкалагічнае захворванне.

У красавіку 2026 года Арцёму Чакаліну прысудзілі сем гадоў зняволення. У ліпені Валерыю Чакаліну асудзілі на пяць гадоў умоўна і штраф у памеры каля $9 мільёнаў па абвінавачанні ў незаконным вывадзе сродкаў за мяжу.

У Чакалінай чацвёртая стадыя раку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула