БЕЛ Ł РУС

«Калі ласка, ніякіх сюрпрызаў». Мерц папярэдзіў Трампа перад яго самітам з Сі і Пуціным

14.11.2026 / 12:38

Nashaniva.com

Дональд Трамп абвясціў пра будучую сустрэчу са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і крамлёўскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным. Канцлер Германіі адрэагаваў на гэтую заяву.

Фота: Christian Hartmann / Pool Reuters via AP 

Сустрэча павінна адбыцца на наступным тыдні ў межах саміту АТЭС (Азіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтва) ў кітайскім Шэньчжэне. Гэта будзе першая трохбаковая сустрэча Трампа, Сі і Пуціна.

Афіцыйна мяркуецца, што на ёй будуць абмяркоўваць пытанне ядзернага раззбраення: «Ён будзе гаварыць пра скарачэнне ядзерных узбраенняў ва ўсім свеце, распаўсюджванне якіх прэзідэнт Трамп лічыць вельмі небяспечным», — заявіла прадстаўніца Белага дома.

Паводле паведамленняў СМІ, высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі Трампа заявіў, што на саміце той таксама закране тэму вайны ЗША і Ізраіля супраць Ірана, а вайна ва Украіне, «меркавана», не стане тэмай абмеркавання, піша Bild.

Еўрапейскія палітыкі сумняваюцца ў гэтым. Яны асцерагаюцца, што Трамп, Сі і Пуцін скарыстаюцца гэтай нагодай, каб дамовіцца наконт вайны ва Украіне, кіруючыся пры гэтым выключна ўласнымі інтарэсамі.

Таму канцлер Мерц заклікаў прэзідэнта ЗША заставацца на баку Украіны: «Калі ласка, ніякіх сюрпрызаў. Заставайцеся ў камандзе Еўропы і разам з Украінай. Давайце супольна працаваць дзеля сапраўднага міру ва Украіне!»

Канцлер выступіў з гэтай заявай раніцай 13 лістапада падчас сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін ЕС у Дубліне. Паводле слоў Мерца, на саміце «некаторыя асцерагаюцца», што сустрэча Трампа і Пуціна ў Кітаі «можа стаць, так бы мовіць, другім Анкорыджам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула