Магчымая прыватызацыя ТБ, ЖКГ і тэлекамунікацый?
Комплексны план на 2010 па ўдасканаленні інвестыцыйнага клімату прадугледжвае «магчымасць рэфармавання дзяржаўных манаполій...»
У Беларусі разглядаецца магчымасць рэфармавання дзяржаўных манаполій у сферы аграпрамысловага комплексу, энергетыкі, сувязі і тэлекамунікацый,жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сродкаў масавай інфармацыі для развіцця канкурэнцыі, павышэння эфектыўнасці, зніжэння цэнаў на іх прадукцыю. Такія меры прапануе праект комплекснага плану мерапрыемстваў на 2010 па ўдасканаленні інвестыцыйнага клімату ў Беларусі.
Цяпер дакумент праходзіць узгадненне ў органах дзяржкіравання, і для яго рэалізацыі мяркуецца да кастрычніка 2010 распрацаваць спецыяльную стратэгію.
Акрамя таго, праектам плану прапануецца распрацоўка комплексу мераў, скіраваных на абмежаванне манапалістычнай дзейнасці,як на агульнанацыянальным, так і ўнутрырэгіянальным узроўні. Гэтыя меры будуць уключаць унясенне зменаў у інструкцыю па вызначэнні даміноўнага становішча гаспадарчых суб’ектаў на таварных рынках для больш поўнага іх ахопу.
У адпаведнасці з праектам прадугледжанае ўзмацненне паўнамоцтваў органа, які ажыццяўляе антыманапольнае рэгуляванне, а таксама яго незалежнасць, выдзяленне ў структуры натуральных манаполій напрамкаў, дзе магчыма стварэнне канкурэнтнага асяроддзя і адасабленне інфраструктур. Пры гэтым прапануецца ўзмацніць празрыстасць дзейнасці карпарацый: «Цэны, тарыфы, зарплаты і прэміі