Беларус вылавіў гіганцкага шчупака
Рыбіну даўжынёй больш за метр ён вылавіў у Барысаўскім раёне ў Бярэзіне, піша «Мінская праўда».
Мужчына лавіў рыбу на спінінг, а ў якасці прынады выкарыстоўваў так званую «мыш» — імітацыю невялікага грызуна, які апынуўся ў вадзе. Такая прынада можа прыцягнуць драпежную рыбу.