БЕЛ Ł РУС

Крэмль заявіў, што не будзе выстаўляць умовы адносна складу еўрапейскай перамоўнай групы

14.11.2026 / 15:53

Nashaniva.com

Масква не мае намеру выстаўляць умовы адносна складу магчымай еўрапейскай перамоўнай групы. Пра гэта прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў выданню «Юнашаў Live», піша РБК.

Дзмітрый Пяскоў, фота Sefa Karacan/Anadolu via Getty Images

Паводле яго слоў, Расія не можа і не хоча вызначаць, хто павінен увайсці ў дэлегацыю ад Еўропы. Ён назваў такую пастаноўку пытання няправільнай.

«Мы не можам і не хочам выстаўляць умовы адносна іх перамоўнай групы. Такая пастаноўка пытання абсалютна няправільная», — сказаў Пяскоў.

Каментуючы паведамленні пра згоду расійскага боку дапусціць прадстаўнікоў ЕС да наступнага раўнду перамоў па Украіне, Пяскоў заявіў, што Маскве варта было б абмеркаваць з еўрапейцамі іх пазіцыю і зразумець, наколькі яна можа спрыяць урэгуляванню канфлікту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула