БЕЛ Ł РУС

Кубракоў — даішнікам: Нікога не бойцеся! Важная гатоўнасць прымяніць зброю

14.11.2026 / 16:51

Nashaniva.com

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў правёў інструктаж супрацоўнікаў ДАІ.

Інструктаж ДАІ. Фота: прэс-служба МУС

Ён казаў, што пры разглядзе абставін ДТЗ трэба прымаць справядлівае рашэнне і не пазбаўляць кіроўцаў правоў за нязначныя парушэнні. Але калі людзі не падпарадкоўваюцца міліцыі, дазволена дзейнічаць жорстка, піша прэс-служба МУС.

«Нікога не бойцеся — вы прадстаўляеце закон! Наш прэзідэнт часта кажа: паступайце па законе, і ўсё будзе добра. А я, як кіраўнік МУС, заўсёды буду вас абараняць! (…)

Любая рызыка павінна быць апраўданай. Важная і гатоўнасць у выпадку неабходнасці прымяніць зброю. Беражыце сябе — гэта галоўнае. А ў астатнім, я ўпэўнены на 150%, парадак мы навядзём!»,

настаўляў Кубракоў.

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Фота: прэс-служба МУС

Міністр дадаў, што прыярытэтам застаецца выяўленне нецвярозых кіроўцаў і бяспраўнікаў, іншых грубых парушэнняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула