БЕЛ Ł РУС

Расійскі калега расказаў Паўлу Латушку аб інвестыцыях

14.07.2010 / 09:45

КМ

Сустрэча міністраў культуры Беларусі і Расіі адбылася 10 ліпеня ў Віцебску.

Сустрэча міністраў культуры Беларусі і Расіі адбылася 10 ліпеня ў Віцебску.

Як паведамілі ў ведамстве Паўла Латушкі, абмяркоўваліся пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

Расійскі міністр культуры Аляксандр Аўдзееў падзяліўся вопытам прыцягнення ў сферу культуры прыватнага капіталу.

Было вырашана накіраваць айчынных кінематаграфістаў на стажыроўкі ў Санкт-пецярбургскі дзяржаўны універсітэт кіно і тэлебачання і ва Усесаюзны дзяржаўны універсітэт кінематаграфіі імя С.А.Герасімава.

Абмяркоўваліся таксама пытанні закрыцця Года культуры Беларусі ў Расіі, супрацоўніцтва ў сферы музейнай справы і выставачнай дзейнасці.

У кастрычніку Латушка і Аўдзееў сустрэнуцца ўжо ў Маскве на XXV пасяджэнні Савета па культурнаму супрацоўніцтву дзяржаў-удзельніц СНД.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула