Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу
Пры сутыкненні мікрааўтобуса з грузавіком загінулі двое кіроўцаў і 19‑гадовая пасажырка.
Фота: прэс-служба МУС
Сёння ў Мінскай вобласці ля вёскі Новыя Дарогі 21‑гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся ў лоб з грузавіком.
У выніку ДТЗ загінулі абодва кіроўцы і 19‑гадовая пасажырка.
Фота: прэс-служба МУС
Як пазней расказалі ў міліцыі, 21‑гадовы кіроўца мікрааўтобуса займаўся перавозкамі тавараў для маркетплэйса. Да аварыі маглі прывесці парушэнне рэжыму працы, тэхнічны стан машыны і перавышэнне хуткасці.
Малады кіроўца неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за грубыя парушэнні ПДР. У дачыненні да яго ўжо вынеслі пастанову аб пазбаўленні правоў кіроўцы, аднак уступіць у сілу яна павінна была толькі 24 лістапада.
54‑гадовы кіроўца грузавіка ў момант сутыкнення не быў прышпілены рамянём бяспекі.