Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы
Відэа гэтага моманту разышлося па сацсетках і ўкраінскіх СМІ.
Арына Сабаленка. Фота: Robert Prange / Getty Images
У матчы Выніковага турніру WTA 2026 беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прайграла ўкраінцы Эліне Світолінай. Сабаленка заняла трэцяе месца ў групе і пакідае турнір.
На трансляцыі гульні бачна, як беларуская тэнісістка эмацыйна нешта кажа. Голасу не чуваць, але па вуснах, падобна, што яна нецэнзурна выказалася ў бок украінскай суперніцы. «*баная сука ўкраінская, б*яць» — меркавана, так гэта гучала.
Відэа гэтага моманту разышлося па сацсетках і ўкраінскіх СМІ.
У сеціве заклікаюць Жаночую тэнісную асацыяцыю (WTA) адрэагаваць.