Другое ДТЗ з мікрааўтобусам за дзень — ёсць загінулы
У мікрааўтобусе знаходзілася 14 чалавек.
Фота тут і далей: ДАІ Мінскай вобласці
Аварыя з мікрааўтобусам здарылася ў суботу ў Мінскім раёне.
Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, каля 16:40 на 19‑м км аўтадарогі М-4 «Мінск — Магілёў» сутыкнуліся мікрааўтобус Mercedes і легкавы аўтамабіль Nissan, якія рухаліся ў спадарожным кірунку.
Кіроўца Nissan загінуў на месцы.
У мікрааўтобусе знаходзілася 14 чалавек, 9 з іх даставілі ў бальніцу для агляду.
Гэта ўжо другая аварыя з мікрааўтобусам за сёння. У першай, у Старадарожскім раёне, загінулі тры чалавекі.