БЕЛ Ł РУС

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі

14.11.2026 / 20:19

Nashaniva.com

Калі казаць пра пошукавы трафік, то тут асноўныя Google і «Яндэкс» — 62,3% супраць 35,1%.

У новай справаздачы Digital 2027 Global Overview Report расказваецца, якімі браўзерамі і сацсеткамі беларусы карыстаюцца часцей.

Самы папулярны ў беларусаў браўзер — Google Chrome (60,2% ад агульнай колькасці прагледжаных старонак). На другім месцы — Safari (12,7%), на трэцім — Yandex (9,76%). На Opera прыпадае 6,41%, на Edge — 4,72%, на Firefox — 4,26%.

Калі казаць пра пошукавы трафік, то тут асноўныя Google і «Яндэкс» — 62,3% супраць 35,1%. Год таму доля Google была крыху вышэйшай — 66,9%.

Найпапулярнейшыя пошукавыя запыты ў Google — надвор'е, перакладчык, ютуб і «Яндэкс», Беларусь.

У справаздачы прыводзяць і асноўныя ШІ-пошукавікі. Самы часты — Perplexity (39,6%). Доля ChatGPT — 34,9%, Google Gemini — 16,8%, DeepSeek — 5,4%, Microsoft Copilot — 2,7%, Claude — 0,7%. Але варта адзначыць, што многія інструменты штучнага інтэлекту працуюць у Беларусі толькі праз ВПН.

Што цікава, айфонаў у краіне, падобна, становіцца болей. Доля спажыванага мабільнага трафіку на iOS і Android выглядае як 45,9% супраць 54,1%.

У справаздачы прыводзіцца таксама патэнцыйная рэкламная аўдыторыя сацсетак. Па гэтым паказчыку можна меркаваць, якая з сацсетак найбольш папулярная. З вялікім адрывам ідзе TikTok (патэнцыйная рэкламная аўдыторыя — 9,14 млн), пасля Instagram (3,9 млн). Потым LinkedIn (1,3 млн) i Threads (1,1 млн).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула