БЕЛ Ł РУС

Дырэктар сеткі салонаў «На сувязі» застрэліў на паляванні мядзведзя

14.11.2026 / 22:13

Nashaniva.com

Мядзведзь выйшаў падкарміцца на ўбранае кукурузнае поле ва Ушацкім раёне, калі яго заўважылі паляўнічыя.

Фота: Таварыства паляўнічых і рыбаловаў

Дырэктар сеткі салонаў «На сувязі» Васіль Ачапоўскі застрэліў на паляванні мядзведзя.

13 лістапада ён паляваў ва Ушацкім раёне. Мядзведзь выйшаў падкарміцца на ўбранае кукурузнае поле, калі яго заўважылі паляўнічыя.

Кіраваў паляваннем ушацкі егер Міхаіл Падворны — абыходзячы аграгарадкі Глыбачка Ушацкага раёна і Улай Бешанковіцкага, ён вылічыў месца пражывання гэтага дарослага мядзведзя. Пасля яго пільнавалі шэсць начэй.

Двухметровы мядзедзь — яму было 6‑7 гадоў — важыў 200 кілаграмаў.

Трафей з сабой сабраў бізнэсоўца. За дагавор на паляванне на мядзведзя ён заплаціў 6 тысяч рублёў.

Ачапоўскі — дасведчаны паляўнічы. Ён мае вышэйшы паляўнічы знак «Вялікая беларуская сямёрка». Каб яго атрымаць, трэба здабыць сем відаў трафейных жывёл пэўнага ўзроўню — зубр (або мядзведзь), лось, алень высакародны, казуля, кабан, воўк, глушэц. Узнагароду ўручаў Ігар Шуневіч.

Фота: Віцебскае таварыства паляўнічых і рыбаловаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула