БЕЛ Ł РУС

Латушка заклікаў адхіліць Арыну Сабаленка ад усіх турніраў пад эгідай WTA

14.11.2026 / 22:27

Nashaniva.com

Прычынай гэтага стала эмацыйнае выказванне беларускай тэнісісткі, падобна, у бок украінскай суперніцы.

Фота: Volha Shukaila / SOPA / Images LightRocket via Getty Images

Палітык Павел Латушка выказаўся пра паводзіны тэнісісткі Арыны Сабаленка на корце.

«Абсалютна непрымальныя паводзіны беларускай тэнісісткі Арыны Сабаленка! Арына не асудзіла агрэсіўную вайну супраць Украіны, масавыя рэпрэсіі супраць беларусаў, не выступіла ў падтрымку вызвалення палітвязняў, нават жанчын, а цяпер яна абражае ўкраінцаў, супраць якіх вядзецца вайна на знішчэнне. Яе трэба адхіліць ад усіх турніраў пад эгідай WTA. Гэта адзіны суразмерны адказ на такія паводзіны. Яна — ганьба беларускага народа», — напісаў Латушка сваё меркаванне ў X.

Нагадаем, у матчы Выніковага турніру WTA 2026 Сабаленка прайграла ўкраінцы Эліне Світолінай. Сабаленка заняла трэцяе месца ў групе і пакідае турнір.

Падчас гульні Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы. Голасу не чуваць, але па вуснах падобна, што фраза гучала як «*баная сука ўкраінская, б*ядзь».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула