Украіна нанесла ўдар па аэрадроме Ахтубінска каля Астрахані, у глыбіні Расіі
Гэты авіядром каля Каспійскага мора быў базай для ракетных удараў па гарадах Украіны.
На аэрадроме фіксавалася другасная дэтанацыя ракет. Для поўнай ацэнкі вынікаў трэба чакаць спадарожнікавых здымкаў.
Акрамя таго, ад ночы пасля дронавага ўдару палае Ніжнякамскі нафтаперапрацоўчы завод у Татарстане.