Алесь Бяляцкі сустрэнецца з чытачамі ў Варшаве, Кракаве і Уроцлаве
15—17 лістапада з нобелеўскім лаўрэатам можна будзе пагаварыць пра Беларусь, правы чалавека і кнігу «Алесь». Сустрэчы пройдуць тры вечары запар.
З 15 па 17 лістапада ў трох польскіх гарадах адбудуцца сустрэчы з Алесем Бяляцкім — беларускім праваабаронцам, пісьменнікам і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Удзельнікі змогуць пагаварыць з ім пра праваабарончую дзейнасць, беларускую грамадзянскую супольнасць і кнігу «Алесь».
15 лістапада, Варшава — 18:30
Сустрэча адбудзецца ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.
Месца: Dom Spotkań z Historią, вул. Zielna 39, IV паверх. У сустрэчы возьмуць удзел Алесь Бяляцкі і Анаіс Марэн, мадэратарка — Таццяна Нядбай.
16 лістапада, Кракаў — 18:00
Сустрэча адбудзецца ў Віле Дэц’юша ў межах фестывалю «Культура ў выгнанні». Размова будзе прысвечаная ролі культуры ў захаванні ідэнтычнасці і супольнасці, а таксама супраціву ва ўмовах рэпрэсій. Сустрэчу правядзе Таццяна Нядбай. Уваход бясплатны, колькасць месцаў абмежаваная.
17 лістапада, Уроцлаў — 18:00
У Нацыянальным інстытуце імя Асалінскіх (Ossolineum) адбудзецца сустрэча з Алесем Бяляцкім. Размову правядзе Таццяна Нядбай. Удзельнікі таксама змогуць пагаварыць пра кнігу «Алесь». Сустрэча будзе перакладацца на польскую мову.
Месца: pl. bp. Nankiera 17, уваход з Барочнага саду. Уваход бясплатны, патрэбная рэгістрацыя.
Алесь Бяляцкі — беларускі праваабаронца, эсэіст, заснавальнік Цэнтра абароны правоў чалавека «Вясна» і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года. Ён прысвяціў сваю дзейнасць абароне правоў чалавека і развіццю грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.