На Канары за суткі прыбылі амаль паўтары тысячы мігрантаў
Іспанская берагавая ахова ўратавала людзей з 14 лодак. На адной з іх знаходзіліся 240 чалавек, у тым ліку 36 дзяцей, паведамляе Reuters.
Скрын відэа
Паўтары тысячы мігрантаў прыбылі на Канарскія астравы ў суботу, 14 лістапада. Гэта найбольшая колькасць за адзін дзень з 2020 года.
Дванаццаць лодак прыбылі на востраў Эль-Ера — адзін з найменшых у архіпелагу. Яшчэ па адной — на Гран-Канарыю і Тэнерыфэ. Большасць людзей на лодцы з 240 пасажырамі паходзілі з Сенегала, Гамбіі і Гвінеі.
Колькасць мігрантаў на Канары з краін Заходняй Афрыкі рэзка павялічылася з кастрычніка.
Атлантычны маршрут з Заходняй Афрыкі да Канарскіх астравоў лічыцца адным з самых смяротных міграцыйных шляхоў у свеце.
Людзі выходзяць у акіян на перапоўненых лодках, нягледзячы на вялікія адлегласці, моцныя плыні і небяспечныя хвалі. Увосень перапраў звычайна становіцца больш, бо мора на гэтым маршруце спакайнейшае.