БЕЛ Ł РУС

Прынц Гары прыехаў у Львоў на «Гульні Няскораных»

15.11.2026 / 20:00

Nashaniva.com

Заснавальнік міжнародных спаборніцтваў для параненых вайскоўцаў асабіста наведаў адборачныя туры ва ўкраінскім горадзе. Гэта ўжо не першы візіт прадстаўніка брытанскай каралеўскай сям'і ва Украіну з пачатку поўнамаштабнай вайны.

Прынц Гары падчас візіту ў Львоў. Фота: Львоўская АВА

Як паведамляе выданне «Украінская праўда» са спасылкай на кіраўніка Львоўскай абласной ваеннай адміністрацыі Максіма Казіцкага, брытанскі прынц Гары прыбыў на Усеўкраінскія «Гульні няскораных» у Львоў. Прадстаўнік каралеўскай сям'і асабіста падтрымаў украінскіх абаронцаў падчас спаборніцтваў па рэгбі на інвалідных вазках. Менавіта ён у 2014 годзе выступіў заснавальнікам міжнародных Invictus Games для рэабілітацыі і сацыялізацыі ветэранаў, якія атрымалі раненні на полі бою.

Прынц Гары падчас візіту ў Львоў. Фота: Львоўская АВА

Сёлета на адборачныя гульні ў Львове зарэгістраваліся каля 500 удзельнікаў з усёй тэрыторыі Украіны. Па выніках цяперашніх спаборніцтваў арганізатары сфармуюць нацыянальную каманду, у якую ўвойдуць 60 ветэранаў і дзейных вайскоўцаў. У 2027 годзе яны будуць прадстаўляць краіну на міжнародных «Гульнях няскораных» у брытанскім Бірмінгеме.

Прынц Гары падчас візіту ў Львоў. Фота: Львоўская АВА

Цяперашні візіт прынца Гары ва Украіну стаў не першым за гэты год. Вясной, 24 красавіка 2026 года, ён ужо наведваў краіну для ўдзелу ў Кіеўскім форуме бяспекі. Падчас свайго выступу на мерапрыемстве брытанскі прынц наўпрост заклікаў Злучаныя Штаты Амерыкі як аднаго з гарантаў Будапешцкага мемарандума праявіць лідарства ў вайсковай і фінансавай падтрымцы Украіны.

У межах красавіцкай паездкі ён таксама наведаў горад Буча ў Кіеўскай вобласці, які пасля расійскай акупацыі вясной 2022 года стаў сімвалам ваенных злачынстваў супраць цывільнага насельніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула