БЕЛ Ł РУС

Зборная Беларусі прайграла заключны важны матч у Лізе нацый

15.11.2026 / 21:51

Nashaniva.com

Каб заняць першае месца ў групе і наўпрост выйсці ў дывізіён В, футбольнай камандзе трэба было сёння ў Венгрыі перамагаць Албанію.

Фота: football.by

На жаль, так не атрымалася, албанцы перамаглі 2:0. 

Албанія — 15, Беларусь — 10, Фінляндыя — 10, Сан-Марына — 0.

Беларусь заняла другое месца за кошт нічыёй і перамогі ў паядынках з Фінляндыяй.

Албанія напрамую выйшла ў дывізіён В. Зборная Беларусі вясной згуляе стыкавы матч з камандай, што зойме чацвертае месца ў адной з групаў дывізіёна В.

На 4‑м месцы дакладна фінішавала Паўночная Македонія, таксама чацвёртыя месцы пакуль займаюць Грузія, Ізраіль, Румынія. Іх гульні пройдуць у аўторак.

5 снежня адбудзецца лёсаванне адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы па футболе 2028 года, што пройдзе ў Вялікабрытаніі і Ірландыі.

Беларусь будзе пасеяна ў чацвёртым кошыку (пяты — самыя слабыя зборныя). Будзе сфармаваныя 12 груп па 4 ці 5 камандаў. Адборачныя матчы пачнуцца ў сакавіку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула